Галоўная А. Гарун
05 | 02 | 2012

Алесь Гарун

Скончыў мінскія гарадское (1897) і рамеснае (1902) вучылішчы. З 1904 далучыўся да партыі эсэраў-максімалістаў. Пачаў публікавацца з 1907 у газеце "Наша ніва". Арыштаваны 4.3.1907 у падпольнай друкарні на вуліцы Шырокай у Мінску, дзе ў той момант друкавалася адозва "Да ўсіх працоўных". У ліпені 1908 Віленскай судовай палатай асуджаны на ссылку і пажыццёвае пасяленне ў Сібіры. Сасланы ў Іркуцкую губ. З 1914 атрымаў права перамяшчацца па ўсёй Сібіры. Працуючы на рацэ Лене, падрыхтаваў зборнік "Матчын дар" і ў 1914 пераслаў яго ў Вільню (выйшаў у 1918).

Творчасць Алеся Гаруна прасякнута ідэяй сацыяльнага і нацыянальнага разняволення беларускага народа. Хворы на сухоты, вярнуўся ў Мінск у верасні 1917. Віцэ-старшыня Усебеларускага з'езда 1917; удзельнічаў у стварэнні БНР. Рэдагаваў газету "Беларускі шлях", актыўна выступаў у ёй як публіцыст. У час польскай акупацыі быў членам Беларускай вайсковай камісіі, Часовага беларускага нацыянальнага камітэту (з 12.8 да 17.10.1919 – старшыня). У 1920 хвароба абвастрылася. Па дарозе на курорт Закапанэ памёр у Кракаве. Яго магіла была нанова адшуканая ў 1988. У 1991 пра Алеся Гаруна зняты дакументальна-публіцыстычны фільм "Праз сваю хату ўбачыць бацькаву".

Вершы (11)

Rating All.BY Каталог TUT.BY