Галоўная У. Дубоўка
05 | 02 | 2012

Ул. Дубоўка

Нарадзіўся ў сям'і рабочага. У 1915 сям’я Дубовак пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Маскву. У 1918 скончыў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю; у 1924 — Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В. Брусава. Першы верш апублікаваў у 1921. У 1920-я — адзін з вядучых беларускіх паэтаў незалежніцкай арыентацыі. У 1922—1925 рэдактар беларускага выдання "Весніка ЦВК, СНК і СПА Саюза ССР", адначасова адказны сакратар прадстаўніцтва БССР пры Урадзе СССР. У 1924—1927 выкладчык беларускай мовы ў Камуністычным універсітэце народаў Захаду. У 1926—1930 рэдактар "Збору законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага ўраду Саюза ССР". Нягледзячы на тое, што пастаянна жыў у Маскве, браў актыўны ўдзел у беларускім літаратурным руху — член літаб'яднанняў "Маладняк", "Узвышша". Першы рэдактар часопісу "Беларускі піянер".

Каб пазбегнуць цэнзуры, некаторыя вершы друкаваў у заходнебеларускім часопісу "Беларуская культура". Арыштаваны АДПУ СССР 20.7.1930 у Крамлі па справе "Саюза вызвалення Беларусі"; 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Яранск. У ліпені 1935 тэрмін высылкі падоўжаны на 2 гады. У лістападзе 1937 асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Кіраўскай вобл., Чувашыі, на Далёкім Усходзе. У зняволенні літаратурнай працай не займаўся. Зноў арыштаваны 16.2.1949 у Грузіі. Асобай нарадай МДБ СССР у красавіку 1949 асуджаны на 25 гадоў зняволення. Канчаткова рэабілітаваны 15.11.1957.

Член СП Беларусі з 1958. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1962) за кнігу паэзіі "Палеская рапсодыя".

wikipedia.org

Вершы (10)

Rating All.BY Каталог TUT.BY