| «Не застануся ў адзіноце» |
|
|
|
| Аўтар: Administrator |
|
Для Мікалая Іванавіча Берасцейшчына стала другой радзімай. Ён асеў у нашым горадзе ў 1996 годзе і стаў працаваць на філалагічным факультэце БрДУ імя А.С. Пушкіна, дзе стварыў сваю навуковую школу. Дзякуючы гэтаму таленавітаму педагогу і вучонаму на берасцейскай зямлі сталі на крыло не толькі сотні школьных настаўнікаў, яго намаганнямі падрыхтаваны шэраг кандыдатаў філалагічных навук, якія працуюць у БрДУ імя А.С. Пушкіна. Шаноўны прафесар працягвае працу навуковага кіраўніка аспірантаў і магістрантаў — будучых вучоных-філолагаў. Лепшыя якасці гэтага чалавека не заўсёды могуць выявіцца ў навуковых працах, але ў мастацкай творчасці яны выпраменьваюцца вельмі ярка. У паэзіі Мікалая Іванавіча добра бачныя ўсе духоўныя прыярытэты асобы высокамаральнай. Як майстра прыгожага пісьменства, Мікалай Іванавіч вядомы па зборніках паэзіі «Вернасць» (1979), «Трывожуся за белы свет» (1984), «Струна надзеі» (2009). Назвы ўсіх кніг сімвалічныя і характарыстычныя ў выяўленні крэда іх аўтара. Паэт найбольш каштоўнымі ў жыцці лічыць вернасць маральным ідэалам, самаахвярнасць на карысць Радзімы і людзей. Праз усю яго паэзію праходзіць перакананасць, што яго шчыраванне на глебе дабра і чалавечнасці прарасце багатым ураджаем. Менавіта таму лейтматывам усяго зборніка «Струна надзеі» сталі словы: «Што чалавечнае — тое Вечнае. Прага чалавечнасці — Божы знак Вечнасці». Прага чалавечнасці жывіць і паэзію, і навуковую дзейнасць гэтага таленавітага чалавека. Пасады і ўзнагароды не ўваходзяць у кола маральных прыярытэтаў М. Мішчанчука: ён найперш цэніць спрадвечныя катэгорыі чалавечнасці. Паэтава любоў да маці і Радзімы зліваюцца ў адно пачуццё ўдзячнасці за натхненне да лепшых жыццёвых памкненняў, за гаючую сілу дарагога куточка роднай зямлі — маленькай радзімы, вёскі Жыцін Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, дзе яго родавыя карані і крыніца натхнення. М. Мішчанчук адбыўся не толькі на прафесійнай глебе, але і як удзячны сын, надзейны муж, самаахвярны бацька і клапатлівы дзядуля. Сваім родным, у тым ліку і жонцы Соф’і Аляксандраўне, паэт прысвяціў шэраг вершаў, якія перадаюць усю гаму пачуццяў сямейнага шчасця. Высокае прызначэнне педагога і сапраўднага чалавека дапамагаць людзям словам і справай, гаіць душэўныя раны і ахвяраваць асабістымі інтарэсамі, на думку М. Мішчанчука, і ёсць сутнасць чалавечага быцця: Не застануся ў адзіноце * * * І сэрца, ласкаю сагрэта, Дзякуй Вам, Мікалай Іванавіч, за самаахвярнасць і дабрыню, за шчырасць пачуццяў і прыклад чалавечнасці! Валянцін Смаль, канд. філ. навук, дацэнт кафедры беларускага літаратуразнаўства
|



Шматфарбная ў многіх праявах восень — любімая для літаратуры пара. Мастакам слова яна дае натхненне, настрой, пачуцці, эмоцыі. Восень пладавітая і на таленты: у гэтую пару года нарадзіліся многія шматгранныя прадстаўнікі пісьменства: Уладзімір Караткевіч, Максім Танк, Ніна Мацяш, а таксама Мікалай Мішчанчук, які 26 кастрычніка святкаваў свой 70-гадовы юбілей. Мікалай Іванавіч — выдатны педагог, метадыст, вучоны, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, паэт, перакладчык і проста шчыры і шчодры душою чалавек. Навуковыя дасягненні прафесара, доктара філалагічных навук, член-карэспандэнта Беларускай акадэміі адукацыі вядомы не толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі. Ён аўтар шматлікіх падручнікаў для школ і вну, метадычных дапаможнікаў, навуковых і навукова-метадычных артыкулаў.