А. Куляшоў
Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў. У 1928 паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум, а ў 1931 перайшоў на першы курс літаратурнага факультэта Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута, дзе правучыўся да вясны 1933. Уваходзіў у БелАПП. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1934), на Беларускім радыё (1934-1936), літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР (1936-1937).
У 1941-1943 - на фронце ў армейскай газеце «Знамя Советов», у 1943-1945 - у Беларускім штабе партызанскага руху. У 1945-1946 - рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1958-1967 - начальнік сцэнарнага аддзела, галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». У 1961 у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947-1978). Член СП СССР з 1934.
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.
Народны паэт БССР (1968), заслужаны работнік культуры Украінскай ССР (1973).
А. Куляшоў