Галоўная Творы ДЗЕД I БАБА
18 | 05 | 2012

ДЗЕД I БАБА

Рейтинг:
4.5/5 rating (219 votes)
::

Ехаў Дзедка на кірмаш,
З ім на возе — Баба.
Конік з выгляду — дарма,
Ды цягнуў ён слаба:

Меў не болей двух гадоў,
Як суседзі кажуць.
Баба ж тая — сем пудоў,
Сама меней, важыць.

Пад узгорак або ў гразь —
Конь насілу возьме.
Стала Баба памагаць...
Седзячы на возе.

Што ж, каню другі гадок.
Дык яна — за білы
Ды нагамі ў перадок
Пхне, як мае сілы.

— Кінь, дурная, бо зганю! —
Дзед тут Бабе кажа.—
Ты паможаш так каню,
Як хваробе кашаль.

— Ах ты, ёлупень стары! —
Баба Дзеда лае.—
Стой жа тут, хоць ты згары!
Мне бяда малая.

Потым — гоп яна з калёс,
Села ля дарогі,
А каня як чорт панёс,—
Дзе ўзяліся й ногі!

Ва ўстановах часам ёсць
Вось такія ж «бабы»:
Здэцца, й робяць яны штось,
Але справы — слабы.

Ды такая не ўцячэ!
Скажам ёй нарэшце:
— Мо без вас было б лягчэй?
Паспрабуйце злезці!

1925

Каментарыi:

Comments  

 
#7 Илья 2011-11-22 21:15 начинать нужно с вас первых 2 коментария не очём вы хоть попробовали написать на белорусском языке?????? Quote
 
 
#6 Дзянiс 2011-11-22 19:20 Дзякуй вам) Quote
 
 
#5 Егор 2011-05-12 23:11 Вядома усе беларусы любяць сваю родную мову, але не гавораць на ёй.(По больше таких сайтов на родном языке!) Quote
 
 
#4 Неля 2011-05-06 00:35 Согласна, мову надо спасать!С чего-то надо начинать! Например,с удовольствием смотрела и слушала бы рекламу по-белорусски!!! )))) Quote
 
 
#3 Святлана 16 год 2010-12-20 19:18 Дзякуй!!!! Так прыемна чытаць штосьці на роднай беларускай мове!!! Усе ж такі прыгожа наша родная беларуская мова!!! Паважаны беларускі народ…ачніцеся …згубляец ца наша родная мова, а значыць губляецца і народ!!! Не трэба сароміцца роднай мовы!!! Гэта частка вас і мяне…лбюіце і пважайце сябе і мову нашых продкаў!!!!! Гэта наша будучыня і будучыня нашых дзяцей!!!! Quote
 
 
#2 opa^ 2010-12-15 22:19 opa^
спасибо
Quote
 
 
#1 Антон 2010-11-16 18:53 Дзякуй Quote
 

Add comment

Security code
Refresh

Rating All.BY Каталог TUT.BY