Галоўная Аўтары «ВЕТЛІВЫ» ЮНАК
18 | 05 | 2012

«ВЕТЛІВЫ» ЮНАК

Рейтинг:
4.8/5 rating (15 votes)
::

Аўтобус падыходзіў да прыпынку.
Гадоў пятнаццаці дзяўчынка
I кажа юнаку, што побач з ёй сядзіць:
«Табе, Мікола, праз хвілінку
Напэўна месца давядзецца ўступіць.
Глядзі,— бабулька да аўтобуса бяжыць».
Ды словы юнака не закранулі.
«Бяжыць? — спытаў.— Дык гэта не бабуля,
Такая шустрая — няхай і пастаіць,—
Мацнейшай будзе.
Закалка не пашкодзіць ёй».
__________________________________

На погляд мой,
Часамі праўду кажуць людзі:
«Глядзіш вось на такога юнака —
I аж свярбіць рука...»

Каментарыi:

Add comment

Security code
Refresh

Rating All.BY Каталог TUT.BY