Галоўная Аўтары Язэп Пушча
18 | 05 | 2012

Язэп Пушча

З 1918 да жніўня 1921 вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы. У 1921—22 быў слухачом курсаў беларусазнаўства Наркамасветы БССР. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1922 з публікацыі апавяданняў. У 1923 быў адным з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання «Маладняк», пазней — «Узвышша». На працягу 1925—1930 выдаў некалькі паэтычных кніг. У 1925—1927 вучыўся на педагагічным факультэце БДУ. Увосень 1927 перавёўся ў Ленінградскі універсітэт. На чацвёртым курсе пакінуў вучобу; вярнуўся ў Мінск, працаваў стыльрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве.

Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 прыгавораны да 5 гадоў высылкі. Накіраваны ў Шадрынск на Урале. У 1937-41 жыў у Мурамскім р-не Уладзімірскай вобласці, настаўнічаў. У гады вайны на фронце. Пасля зноў у Мурамскім р-не. Рэабілітаваны 30.1.1956. Вярнуўся з сям’ёй у Беларусь у 1958. Член СП Беларусі з 1958. Асобныя творы Пушчы пакладзены на музыку. Да апошніх дзён жыў у Мінску. Пахаваны ў Каралішчавічах.

Rating All.BY Каталог TUT.BY