Галоўная Аўтары М. Багдановiч
18 | 05 | 2012

М. Багдановiч

Нарадзіўся ў сям'і педагога і навукоўца Адама Ягоравіча Багдановіча і Марыі Апанасаўны Мякоты. У 1892 годзе сям'я перабралася ў Гродна.

Багдановіч дэбютуе як пісьменнік у 1907 годзе — газэта «Наша Ніва» друкуе ягонае апавяданне «Музыка». У пачатку 1914 году ў Вільні выйшаў ягоны паэтычны зборнік «Вянок» (на тытуле кнігі стаіць 1913 год, але ў тым годзе яе выдаць не паспелі). Аўтар паэм «Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык» (1914), «Максім і Магдалена» (1915), «Страцім-лебедзь» (1916). Стварыў шмат выдатных узораў грамадзянскай, пейзажнай, філасофскай лірыкі; напісаў шмат вершаў прысвечаных Ане Какуевай (яраслаўскай знаёмай паэта, у якую ён быў закаханы); пісаў і друкаваўся як на беларускай, так і на рускай мове. Багдановіч упершыню ў беларускай літаратуры ўжыў формы санету, трыялету, рандо і іншыя класічныя вершаваныя формы, верлібр. Выступаў у прэсе як публіцыст, друкаваў шматлікія крытычныя артыкулы і літаратурныя агляды. Пераклаў на беларускую мову вершы Поля Верлена, Эміля Верхарна, Генрыха Гайне, Аляксандра Пушкіна, Авідыя, Гарацыя і іншых замежных паэтаў, на рускую — творы Янкі Купалы, Тараса Шаўчэнкі, Івана Франко. На паэзію Багдановіча паўплывалі творы французскіх сімвалістаў, рускіх акмеістаў, аднак ён імкнуўся да стварэння ўласна-беларускай паэзіі, арганічнага зліцьця беларускіх ды іншаземных традыцый, заклікаў у сваіх артыкулах «трымацца народнай песні, як сляпы трымаецца плота».

wikipedia.org

Rating All.BY Каталог TUT.BY